Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение

Віктарына «Нам засталася спадчына …»

Дата: 29 января 2019 в 21:22, Обновлено 11 марта 2019 в 22:07

Тэма: Віктарына «Нам засталася спадчына …»

Месца правядзення: школьны этнаграфічны музей «Беларуская хата»

Голуб Г.В.,

 настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Вядучы 1. У кожнага чалавека, дзе б ён ні жыў, ёсць родная мова, яка нястомна служыць у розных яго занятках і патрэбах. Сіла і краса народнага слова – заканамерны вынік моватворчай дзейнасці народа.

Вядучы 2. Нашы продкі тонка адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго   глыбіні. Слова роднай мовы засталося нам у спадчыну. Давайце і мы ў гэты    дзень пагаворым пра нашу мову і традыцыі нашых продкаў.

      1. Конкурс   Чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя    выразы

Дай божа, каб усё было гожа, а што не гожа – не дай божа

Пажаданне багацця і здароўя, ладу ў сям’і

Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі – мукі

Пажаданне не ведаць гора і бяды

Дай бог чутае бачыць

Пажаданне выканання абяцанняў

Каб было і ў місцы, і ў калысцы

Пажаданне дастатку і дзяцей

Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула

Пажаданне добрай славы

Хай яно на сухі лес

Пажаданне пазбавіцца ад няшчасця

 2. Конкурс Падбярыце сінонімы да слоў:

Выкарыстоўваючы назвы птушак, паспрабуйце ўспомніць, як і пра каго ў нас кажуць. Прадоўжыце…

  1. Бачыць, як … (арол).
  2. Белы, як… (лебедзь).
  3. Вочы, як у … (савы).
  4. Вясёлы, як … (ластаўка).
  5. Даўганогі, як … (бусел).
  6. Стракоча, як … (сарока).
  7. Чорны, як … (грак).
  8. Спявае, як … (салавей).

   3. Конкурс «Як у прыказцы?»

  1. Што еш ды аглядайся? (Пазычаны хлеб)
  2. Каму сыты не таварыш? (Галоднаму)
  3. Дзе добра? (Дзе нас няма)
  4. Не абед дарагі, а …(Прывет)
  5. Чаго няма няпрошанаму госцю? (Лыжкі)
  6. За што сябра не купіш? (За грошы)
  7. Як трэба з людзьмі жыць? (Па-людску)
  8. Госцю трэба дараваць, а гаспадару …(Прамаўчаць)
  9. Па адзенні сустракаюць, а па розуму…(Праважаюць)
  10. Бацькаўшчыны не купляюць і не …(Прадаюць).

4. Конкурс «Традыцыі»

  1. Назавіце дні тыдня, якія адпавядаюць наступным характарыстыкам: святая, цяжкі, радзіцельская (бацькоўская), чысты.

(Нядзеля, панядзелак, субота, чацвер).

  1. Які прадмет з’яўляўся адвечным спадарожнікам чалавека ў жыцці? На вяселлі ў - сватоў, у чырвоным куце, уціральнік, на крыжы, хлеб-соль. (ручнік)
  2. Размяркуйце святы па парадку ў адпаведнасці з беларускім народным календаром, пачынаючы ад Каляд: (запісана на дошцы)

   Вербніца, Тройца, Вялікдзень, Купалле, Радаўніца, Каляды,   Масленіца,   Спас, Дзяды.
Адказ: Каляды, Масленіца, Вербніца, Вялікдзень, Радаўніца, Тройца, Купалле, Спас, Дзяды.

5. Конкурс «Этнаграфія»

  1.  Які прадмет гардэробу называлі шнуроўкамі? (Жаночыя чаравікі, высокія, спераду шнураваліся).
  2.  Абутак, плецены з лыка. (Лапці)
  3.  Кавальская печ для награвання металу. (Горан)
  4.  Рамеснік, майстар, які вырабляе посуд з гліны. (Ганчар)
  5.  Пчаляры, якія трымалі лясных пчол? (Бортнікі)
  6.  Прылада для памолу зерня, ручны млын. (Жорны)
  7.  Тоўстая доўгая палка з круглымі канцамі, якой што-небудзь таўкуць. (Таўкач)
  8.  Муж дачкі. (Зяць)
  9.  Жонка сына. (Нявестка)
  10. Даўнейшая назва шклозавода. (Гута)
  • Рэфлексія
  • Што новага вы даведаліся з гэтай віктарыны?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.