Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Schools.by приносит свои извинения за возникшие технические неполадки.

ЭТНОГРАФИЧЕСКИЙ МУЗЕЙ "БЕЛАРУСКАЯ ХАТА"

Дата: 25 января в 12:19, Обновлено 18 апреля в 22:25

Школьны этнаграфічны музей

«Беларуская хата»

ДУА "Сярэдняя школа №17 г.Бабруйска"

АСНОЎНЫЯ РАЗДЗЕЛЫ ЭКСПАЗІЦЫІ МУЗЕЯ:

Прадметы хатняга ўжытку

У першым раздзеле нашага этнаграфічнага музея«Беларуская хата» сабраны прадметы хатняга ўжытку. Экскурсавод апавядае пра выпечку хлеба, дзяжу, драўляную лапату, маслабойку, ступу, гліняны посуд.

Прылады працы гаспадара і гаспадыні

Наступны наш раздзел – гэта прылады працы гаспадара і гаспадыні. Ёсць у нас цэп, якім малацілі жыта, авёс і ячмень. Каса, граблі, рагуля – прылады працы ў лузе, дзе касілі травы, рушылі сена, вяршылі стагі.

А вось гаспадыніны прылады: прас, качалкі. Прас награваўся вуголлем, які браўся з печы. Прасавалі адзенне святочнае, лепшае. А будзённае і бялізну, у асноўным ільяную, разгладжвалі з дапамогай качалак

Матулін ручнік

У раздзеле «Матулін ручнік» апавядаецца пра ручнікі, як абавязковы атрыбут шэрагу абрадаў. Яны ўваходзілі ў пасаг нявесты, павязваліся цераз плячо важнейшым удзельнікам вяселля. Як знак жалобы ручнікі вывешвалі за акно на Дзяды.

Покуць

Яшчэ адзін пачэсны кут ёсць у хаце… Покуць – гэта куточак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы. Яны маўклівай малітвай асвячаюць хату і жыццё людзей. Покуць прыгожа ўбіраецца. На абразы гаспадыня вешае ўзорныя ручнікі-набожнікі. За абразамі трымаюць бутэлечку са свячонай вадою – лекамі ад розных хвароб. «Добрага госця на покут садзяць», «На покуце ў хатцы, як пры роднай матцы», «Шануй покут у хаце, як родную маці».

Народная творчасць

У першай палове 19 стагоддзя атрымоўвае дальнейшае развіццё народная творчасць. Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, на непасільную працу, беларусы не страцілі пачуцця прыгажосці. Вышыўкі на святочным адзенні, ткацтва, вязанне шыдэлькамі і прутамі, разьба па дрэве, якой упрыгожвалі хатнія рэчы, ганкі, вароты сведчаць аб высокім мастацкім гусце народа. Беларускіх майстроў запрашалі нават у Пецярбург і Маскву.

У фондах школьнага этнаграфічнага музея «Беларуская хата» на сённяшні дзень налічваецца 550 экспанатаў асноўнага фонду. З 2016 па 2018 годы паступіла ў фонды музея 50 адзінак. Тут прылады працы, сялянскія рэчы, мастацкая вышыўка, ткацтва, ткацкі станок, куфар, ступа, дзіцячая люлька, драўляны ложак.

Экскурсiйна-выхаваўчыя мерапрыемствы:

                                                                         

                                                                                                                                                                  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.