Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение

Праект «Школьны этнаграфічны музей «Беларуская хата» як сродак патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання падрастаючага пакалення»

Дата: 29 января 2019 в 20:22, Обновлено 29 января 2019 в 22:05

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Сярэдняя школа № 17 г. Бабруйска»

ПРАЕКТ

«Школьны этнаграфічны музей «Беларуская хата»

як сродак патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання

падрастаючага пакалення»

                                                        Аўтар Голуб Ганна Васільеўна, кіраўнік музея

Бабруйск, 2017

  1. Уводзіны

Пошук новых шляхоў эфектыўнай арганізацыі выхаваўчага працэсу ў адукацыйных установах абумоўлены тым, што дзяржаўная стратэгія забеспячэння росту канкурэнтназдольнасці краіны, яе паспяховага і ўстойлівага развіцця патрабуе ўдасканаленне чалавечага патэнцыялу, што вызначаецца ў многім станам сістэмы адукацыі. Ва ўмовах вырашэння гэтых стратэгічных задач найважнейшымі якасцямі асобы становяцца ініцыятыўнасць, здольнасць творча думаць і знаходзіць нестандартныя рашэнні, уменне выбіраць прафесійны шлях, гатоўнасць навучацца на працягу ўсяго жыцця.

Гаворка ідзе, такім чынам, пра неабходнасць выхавання ў школе Грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ў самым высокім сэнсе гэтага слова.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адным з напрамкаў адукацыйнай палітыкі як дзяржаўнай, так і грамадскай у галіне выхавання падрастаючага пакалення. Адным з выдатных феноменаў айчыннай культуры і адукацыі безумоўна з’яўляецца школьны музей.

Музей валодае велізарным адукацыйна-выхаваўчым патэнцыялам, так як ён захоўвае і экспануе сапраўдныя гістарычныя матэрыялы і прадметы. Эфектыўнае выкарыстанне гэтага патэнцыялу для выхавання вучняў у духу патрыятызму, грамадзянскай самасвядомасці, высокай маральнасці з’яўляецца адной з найважнейшых задач школьнага музея.

За гады свайго існавання наш школьны музей “Беларуская хата” ужо дабіваўся пэўных вынікаў, а школай быў назапашаны дастаткова багаты вопыт краязнаўчай работы.

Але ў апошні час узнікае праблема: як зрабіць краязнаўчую работу ў школе больш цікавай   і прывабнай для сучаснага падлетка. У сувязі з чым становіцца актуальным выкарыстанне камп’ютэрных тэхналогій у данным напрамку, распрацоўка і правядзенне музейных урокаў.

Дадзены праект разлічаны на актыўнае правядзенне музейных урокаў і прымяненне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у рабоце школьнага музея.

  1. Мэта і задачы праекта

Мэта праекта: выхаванне вучняў у духу патрыятызму, грамадзянскай самасвядомасці, высокай маральнасці праз эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу школьнага музея.

Задачы праекта:

  • Уключэнне рэсурсаў музея, метадаў і прыёмаў музейнай педагогікі ва ўрочную, пазаўрочную і пазашкольную дзейнасць.
  • Распрацоўка сістэмы музейных урокаў.
  • Стварэнне банка даных распрацаваных музейных урокаў.
  • Стварэнне электроннай кнігі ўліку і захоўвання экспанатаў музея.

  1. Планаваная дзейнасць

Праект кароткатэрміновы  (2017/2018 г.г.) і ўключае 3 этапы:

I этап – падрыхтоўчы (студзень – май 2017 г.)

II этап – асноўны (чэрвень 2017 – верасень 2018 г.)

III этап – заключны (кастрычнік – снежань 2018 г.)

1 этап – падрыхтоўчы

Яго асноўнай задачай з’яўляецца стварэнне ўмоў для паспяховай рэалізацыі праекта.

Змест дзейнасці падрыхтоўчага этапа:

  1. Аналіз стану адукацыйных магчымасцей школьнага музея.
  2. Актуалізацыя праекта сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  3. Вызначэнне круга асоб з ліку настаўнікаў, адміністрацыі школы па

кіраўніцтву праектам, размеркаванне роляў, стварэнне часовых рабочых груп.

2 этап – асноўны

Яго асноўнай задачай з’яўляецца ўключэнне рэсурса музея, метадаў і прыёмаў музейнай педагогікі ва ўрочную, пазаўрочную і пазашкольную дзейнасць.

Змест дзейнасці асноўнага этапу:

  1. Стварэнне праектнай групы.
  2. Распрацоўка музейных урокаў.
  3. Стварэнне зборніка лепшых распрацовак экскурсій, музейных урокаў, класных гадзін, інтэграваных урокаў па праблематыцы праекта.
  4. Стварэнне электроннай кнігі ўліку і захоўвання экспанатаў музея.

3 этап – заключны

Змест дзейнасці заключнага этапу:

  1. Падвядзенне вынікаў, абмен вопытам удзельнікаў праекта на паседжаннях метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў.
  1. Афармленне прадуктаў праекта
  1. Зборнік лепшых распрацовак экскурсій, музейных урокаў, класных гадзін, інтэграваных урокаў па праблематыцы праекта.
  2. Стварэнне старонкі школьнага музея на сайце школы.
  3. Электронная база фондаў музея.

Удзельнікі праекта: педагагічны калектыў, адміністрацыя школы, бацькі і вучні.

  1. Змест дзейнасці:

Этапы рэалізацыі інавацыйнага праекта

Змест дзейнасці

  1. этап – падрыхтоўчы

1. Вывучэнне нарматыўна-прававой базы і навукова-метадычнай літаратуры па дадзенай праблеме.

2. Вывучэнне музейных педагагічных тэхналогій і прымяненне іх у рабоце музея.

3. Вывучэнне сучасных інфармацыйных тэхналогій і прымяненне іх у рабоце музея.

  1. этап – асноўны

Урочная работа

1. Рэалізацыя адукацыйных стандартаў па розных прадметах праз правядзенне музейных урокаў з выкарыстаннем экспанатаў музея і метадычнага матэрыялу.

2. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій з мэтай фарміравання інфармацыйнай кампетэнтнасці вучняў.

3. Адбор і падрыхтоўка дакументаў музея для арганізацыі самастойнай работы з імі вучняў на ўроках.

4. Правядзенне музейных урокаў.

Пазаўрочная дзейнасць

1. Арганізацыя экскурсій у школьны музей.

2. Правядзенне школьных лекцый.

3. Удзел школьнікаў у конкурсах, праектах.

4. Правядзенне тэматычных класных гадзін.

5. Удзел у падрыхтоўцы традыцыйных творчых спраў, звязаных з профілем музея.

6. Майстар-клас для экскурсаводаў.

7. Стварэнне і папаўненне метадычнай базы дадзеных музея:

  • Фотаздымкі
  • Пазнавальная літаратура
  • Экспанаты

9. Сувязь з грамадскасцю, з ветэранамі вайны і працы.

10. Стварэнне буклета аб школьным музеі.

Метадычная работа

1. Работа па абагульненню наяўнага матэрыялу і музейных урокаў.

  1. этап – заключны

1. Прэзентацыя выніковых матэрыялаў праекта.

2. Зборнік лепшых распрацовак музейных урокаў, класных гадзін, інтэграваных урокаў па праблематыцы праекта.

3. Стварэнне старонкі школьнага музея на сайце школы.

4. Электронная база фондаў музея.

  1. Чаканыя вынікі праекта

У выніку рэалізацыі праекта школьны музей стане прывабным, запатрабаваным усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Музей арганічна ўпішацца ў адукацыйную прастору школы, што дазволіць рэалізаваць сістэмна-дзейнасны падыход у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення. У адукацыйную дзейнасць уключацца музейныя ўрокі па гісторыі, літаратуры, геаграфіі і іншым

прадметам, у выхаваўчую дзейнасць школы ўключацца музейныя ўрокі:    «Хараство беларускага нацыянальнага касцюма», «Мая Радзіма – Беларусь», «Гісторыя маёй сям’і ў фотаздымках» і іншыя.

У выніку рэалізацыі праекта вучні:

Асвояць базавыя нацыянальныя каштоўнасці: патрыятызм, грамадзянскасць, праца і творчасць, сям’я.

Набудуць устойлівую патрэбу і навыкі зносін і ўзаемадзеяння з помнікамі гісторыі і культуры.

Навучацца бачыць гісторыка-культурны кантэкст акаляючых іх рэчаў, гэта значыць ацэньваць іх з пункту гледжання развіцця культуры.

Апрабуюць свае сілы і магчымасці ў стварэнні і правядзенні экскурсій, музейных урокаў, віктарын, конкурсаў, сустрэч з ветэранамі і набудуць сацыяльны вопыт у ролі экскурсаводаў, краязнаўцаў.

Створаць старонку школьнага музея на сайце школы, што пашырыць інфармацыйную прастору ў Інтэрнэце, а таксама электронную базу фондаў музея, якая забяспечыць улік і захаванасць музейнай калекцыі.

У выніку рэалізацыі праекта педагогі:

Павысяць прафесійную кампетэнтнасць у галіне музейнай педагогікі праз семінары, майстар-класы, індывідуальныя кансультацыі.

Асвояць і ўвядуць музейныя педагагічныя тэхналогіі ва ўрочную і пазаўрочную дзейнасць.

Выкарыстаюць інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў межах рэсурсаў школьнага музея ў адукацыйным працэсе і пазаўрочнай дзейнасці.

Прыцягнуць дзяцей групы рызыкі да работы ў музеі, дзе яны сябе змогуць рэалізаваць.

Педагогі пачатковай школы ўключаюць рэсурс школьнага музея ў вучэбны план і праграму духоўна-маральнага развіцця і выхавання малодшых школьнікаў, педагогі другой і трэцяй ступені – у вучэбныя і выхаваўчыя планы.

Для педагогаў ствараецца банк метадычных распрацовак і рэкамендацый.

Такім чынам, рэалізацыя дадзенага праекта дазволіць захаваць і развіць школьны музей, сфарміраваць яго пазітыўны імідж, выкарыстоўваць яго рэсурс у развіцці адукацыі і духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.