Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР

Інфармацыя аб рабоце школьнага этнаграфічнага музея «Беларуская хата»

Дата: 29 января 2019 в 21:35, Обновлено 6 февраля 2019 в 14:16

ІНАРМАЦЫЯ

аб рабоце школьнага этнаграфічнага  музея «Беларуская хата» як цэнтра патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання ў

дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Бабруйска»

2016 – 2018 гг

Гонарам школы з’яўляецца этнаграфічны  музей «Беларуская хата».

Галоўная мэта музея – выхаванне ў кожнага навучэнца любові да Радзімы, якая пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы, школы, сям’і; беражлівых адносін да традыцый народа, сям’і, школы і імкненне захаваць іх і прымножыць.

Дзякуючы таму, што музей у школе функцыянуе ўжо шмат гадоў, у мяне склалася сістэма работы з навучэнцамі, накіраваная на патрыятычнае і грамадзянска-духоўнае выхаванне.

Музей з’яўляецца актыўным удзельнікам ўсёй вучэбна-выхаваўчай работы ў школе. Ён ператвараецца ў цэнтр па падрыхтоўцы і правядзенні сустрэч зветэранамі, правядзенню ўрокаў мужнасці, мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, правядзенню дабрачынных акцый: «Ліст ветэрану», «Подзвіг майго прадзеда», «Ветэран жыве побач», «Павіншуй салдата з Днём Перамогі».

Усю арганізацыю работы ў музеі ажыццяўляе савет музея, куды ўваходзяць вучні 5-11 класаў. Актыў музея ажыццяўляе падбор і афармленне матэрыялаў да класных гадзін. Адзін раз у месяц у музеі праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй.

Музей з’яўляецца базай для даследчай дзейнасці навучэнцаў. Экспазіцыя музея выкарыстоўваецца педагогамі школы для правядзення ўрокаў гісторыі, геаграфіі, беларускай літаратуры, мастацтва.

У музеі ёсць пастаянна дзеючыя экскурсійная і лектарская групы, якія выступаюць перад навучэнцамі і гасцямі школы, і знаёмяць іх з экспазіцыяй музея. Традыцыйна экскурсіі праводзяцца на беларускай  мове.

Школьны музей – гэта захавальнік традыцый, якія папаўняюцца і абнаўляюцца. Кожнае мерапрыемства, якое праводзіцца музеем, пакідае глыбокі след.

Такім чынам, менавіта школьны музей адыгрывае вялікую ролю ў выхаванні ў падрастаючага пакалення такіх якасцей, як грамадзянскасць і патрыятызм, спрыяе развіццю іх грамадзянскай кампетэнтнасці, самастойнасці. Галоўнае, што дае школьны музей, духоўнае, маральнае выхаванне, чаго так не хапае сёння, вучыць не быць «Іванам, які не памятае свайго роду», любіць свае карані, сваю Радзіму, ганарыцца подзвігамі сваіх землякоў і браць з іх прыклад. Дапамагае пражыць не адно сваё жыццё, а сотні іншых жыццяў, дапамагае задумацца над тым, што яго акружае: над сямейнай рэліквіяй і ўласнага радаводу, хто ён ёсць і навошта жыве, што ён пакіне сваім нашчадкам.

На працягу 2016 – 2018 навучальнага года ў школьным этнаграфічным  музеі «Беларуская хата» былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

  • Экскурсіі: «Беларускі ручнік», «Прылады сялянскай працы», «Прадметы быту, прылады працы», «Аглядавая экскурсія».
  • Лекцыі: «Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае», «Паважай свайго бацьку», «Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднае крыніцы».
  • Мерапрыемствы: гульня-падарожжа «Мая Радзіма – Беларусь», пазнавальна-інтэлектуальная гульня «Зямля пад белымі крыламі», святы «Традыцыі маёй сям’і», «Я і мая сям’я», «Пасха», «Пакровы», «Добры вечар, шчодры вечар», «Багач», першыя ўрокі «Нам мір завешчана берагчы», «Беларусь – мая Айчына», літаратурныя кампазіцыі «Дзень Перамогі», «Мой родны кут, як ты мне мілы», «Мая малая Радзіма», гульня-віктарына «Падарожжа па роднай зямлі», «Знаўцы роднай мовы», абрад «Гуканне вясны», выставы навагодніх паштовак, навагодніх цацак.

Вынікі працы школьнага музея: рост цікавасці навучэнцаў да вывучэння гісторыі горада, краіны, рост колькасці навучэнцаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях і мерапрыемствах, якія праводзяцца школьным музеем; павелічэнне актыўнасці і выніковасці ўдзелу ў гарадскіх патрыятычных акцыях і конкурсах; рост колькасці настаўнікаў, якія выкарыстоўваюць магчымасці музея для правядзення ўрокаў па праграме школьных прадметаў, класных гадзін, іншых мерапрыемстваў выхаваўчага характару.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.