Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР

Характарыстыка школьнага этнаграфічнага музея «Беларуская хата»

Дата: 29 января 2019 в 20:11, Обновлено 6 февраля 2019 в 14:13

                                                                                                                                                                       

                                                                                    

ХАРАКТАРЫСТЫКА

аб дзейнасці школьнага этнаграфічнага музея  «Беларуская хата»

за 2016 – 2018 гады

                                                                       Трэба ведаць – сэрца просіць,

                                                                       Як дзядам, бацькам жылося...

                                                            Як сахой даўней аралі,

                                                                   Як смыком зямлю бярлялі,

                                                                  Як з сявалкі збожжа-зерне

                                                                    Рассявалі чорнай жменяй...

                                                                Тэба ведаць, што зазналі,

                                                            Як на пана працавалі...

                                                           Трэба ведаць і пра тое,

                                                          Апраналі што? Якое?..

 Пятрусь Броўка «Наш музей»

  1. Юрыдычная назва ўстановы адукацыі, у якім дзейнічае музей

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 17 г. Бабруйска»

  1. Назва музея «Беларуская хата»
  2. Профіль музея гістарычны канкрэтнай тэматыкі (этнаграфічны)
  3. Паштовы адрас, тэлефон

213812 Магілёўская вобласць

г. Бабруйск

вуліца Сямёнава, 34

Тэлефон (80222) 43-23-08

  1. Імя па бацьку, пасада, месца работы кіраўніка

Голуб Ганна Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Бабруйска»

  1. Назва ўстановы, якая аказвае метадычную дапамогу

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска», установа культуры «Бабруйскі краязнаўчы музей».

  1. Гісторыя стварэння музея

           Школьны этнаграфічны музей «Беларуская хата» ДУА СШ №17 г. Бабруйска стварыўся ў 1988 годзе. Першым кіраўніком музея была Вусава Вольга Фёдараўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры.                                             

         Адкрыццю музея папярэднічала падрыхтоўчая праца пад кіраўніцтвам былога  дырэктара школы Шчэрбіч Клаўдзіі Іванаўны. Былі праведзены паходы, экспедыцыі  ў Магілёўскую, Гомельскую вобласці. Экспанаты  сабраны вучнямі, бацькамі і настаўнікамі школы. Музейныя экспанаты знаёмяць з побытам, культурай беларусаў – людзей добрае душы і шчырага сэрца. У развіццё музея значны ўклад унеслі настаўнікі школы: Стралкова Н.Ф., Вусава В.Ф., Бабічава Н.А., Вежнавец М.Р., Голуб Г.В., Еўдакімава В.В., Іванова Т.Б., Раманава Т.М., Гардзейчык Г.Г..

         Рэканструкцыі этнаграфічнага музея «Беларуская хата» з дня адкрыцця не было.

        Музей «Беларуская хата» размешчаны ў будынку школы на другім паверсе і займае адзін пакой агульнай плошчай 50 кв.м., тры вакны, сігналізацыя адсутнічае, устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік, маецца вогнетушыльнік. Захоўваецца светавы і тэмпературны рэжым, вільготнасць. Экспанаты размешчаны на  сценах, паліцах.

     Пакой школьнага этнаграфічнага музея «Беларуская хата» аформлены ў выглядзе сялянскай хаты. Дрэвам абіты сцены, з чырвонай цэглы зроблена печ. Сабраныя матэрыялы дапамаглі ярка і вобразна аднавіць  інтэр’ер і бытавыя ўмовы.

     Школьны этнаграфічны музей «Беларуская хата» выконвае накапляльную, экспазіцыйную, адукацыйную і выхаваўчую функцыі, накіраваныя на развіццё асобасных якасцей навучэнцаў, на атрыманне імі якіх-небудзь дадатковых адукацыйных паслуг. Этнаграфічны музей «Беларуская хата» з’яўляецца цэнтрам патрыятычнага і грамадзянска-духоўнага выхавання. У 2018 годзе быў рэалізаваны праект па патрыятычнаму і грамадзянска-духоўнаму выхаванню (дадатак № 1). Навучэнцы пазнаёміліся з культурай і бытам беларускага народа.

     Мэта дзейнасці музея: выхаванне ў навучэнцаў дюбові да Радзімы, якая пачынаецца з любові да сваёй малой радзімы, школы, сям’і; беражлівых адносін да традыцый народа, сям’і, школы і імкненне захаваць іх і прымножыць; паважных адносін да культурнай і гістарычнай спадчыны беларусаў. Работа музея ажыццяўляецца па напрамках.

  1.      Напрамкі дзейнасці школьнага этнаграфічнага музея «Беларуская хата»: 

8.1. Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць

8.2. Фондавая дзейнасць і ўлік музейных прадметаў

8.3. Афармленне і абсталяванне

8.4. Экскурсійна-прапагандыская дзейнасць

8.5. Экспазіцыйная дзейнасць

8.6. Пошукавая, даследчая дзейнасць

8.7. Культурна-асветніцкая дзейнасць

8.8. Ідэалагічная дзейнасць

Па кожнаму з напрамкаў праведзена наступная работа:

8.1. Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць:

  • прыём экспанатаў;
  • вядзенне музейнай дакументацыі;
  • афармленне музейнай экспазіцыі;
  • арганізацыя наведвання музея вучнямі школы і вучнямі іншых школ, бацькамі, гасцямі школы і інш.;

- створаны савет школьнага музея;

- створаны актыў школьнага музея, у які ўваходзяць вучні 5-10 класаў і настаўнікі (усяго 12 чалавек). Актыў музея ўдзельнічае ў розных агульнашкольных справах (сустрэча ветэранаў ВАв, дапамога класным кіраўнікам у падрыхтоўцы класных гадзін і т. д.)

- на базе музея працуюць аб’яднані па інтарэсах «Рукадзельны церам», «Прырода і творчасць», «Лазапляценне», клуб «Патрыёт», якія маюць праграму дадатковай адукацыі.

8.2. Фондавая дзейнасць і ўлік музейных прадметаў

       У фондах школьнага этнаграфічнага музея «Беларуская хата» на сённяшні дзень налічваецца 530 экспанатаў асноўнага фонду. Тут прылады працы, сялянскія рэчы, мастацкая вышыўка, ткацтва, ткацкі станок, куфар, ступа, дзіцячая люлька, драўляны ложак.

       Найвялікую каштоўнасць прадстаўляюць экспанаты: кросны, прас вугольны, маслабойка, грэбенечасальнік для лёну, куфар, самавар, драўлянае карыта, ступа, каромысел, вясельная сукенка.

       Асабліва ўпрыгожваюць сялянскую хату ложак з пасцельнымі рэчамі, ручнікі, чырвоны кут з абразамі.

      Створаны інвентарная кніга паступленняў музейных прадметаў, метадычны пакет лакальных дакументаў аб дзейнасці школьнага музея, папка распрацовак класных гадзін, пазакласных заняткаў па патрыятычным выхаванні навучэнцаў, папка распрацовак музейных заняткаў, папка па экскурсійна-прапагандыскай рабоце «Экскурсіі», «Лекцыі», музейная старонка «Школьны музей» на сайце ўстановы адукацыі. Праведзена інвентарызацыя наяўных у музеі матэрыялаў, наяўнасць электроннай кнігі асноўнага фонду ў электронным варыянце, створана новая экспазіцыя «Нумізматыка».

8.3. Афармленне і абсталяванне:

- устаноўлена 1 вітрына, дзе размешчаны грашовыя адзінкі;

- аформлена выстава навагодніх паштовак мінулага стагоддзя «Новы год – наш даўні сябар»;

- аформлена выстава навагодніх цацак;

- аформлена выстава «Карункі»;

- аформлена выстава «Музей у чамадане».

8.4. Экскурсійна-прапагандыская дзейнасць:

- праводзіліся тэматычныя экскурсіі;

- арганізоўваліся і праводзіліся ўрокі на базе музея;

- праводзіліся класныя гадзіны на базе музея;

- праводзіліся каляндарныя абрадавыя святы;

- арганізоўваліся тэатралізаваныя прадстаўленні і ўдзельнічалі ў гарадскім конкурсе беларускамоўных тэатраў;

- праводзіліся экскурсіі ў г. Мінск, Нясвіж і ў Мірскі замак;

- праводзіліся экскурсіі ў гарадскі краязнаўчы музей;

- арганізоўваліся і праводзіліся згодна графіка экскурсіі ў школьны этнаграфічны музей  «Беларуская хата» навучэнцамі нашай школы, настаўнікамі, бацькамі, гасцямі з мэтай развіцця цікавасці да мінулага роднага народа і папаўнення экспанатамі Музейнага фонду.

  1. . Экспазіцыйная дзейнасць

Раздзелы экспазіцыі:

Прадметы хатняга ўжытку

У першым раздзеле нашага этнаграфічнага музея «Беларуская хата» сабраны прадметы хатняга ўжытку. Экскурсавод апавядае пра выпечку хлеба, дзяжу, драўляную лапату, маслабойку, ступу, гліняны посуд.

Прылады працы гаспадара і гаспадыні

         Наступны наш раздзел – гэта прылады працы гаспадара і гаспадыні. Ёсць у нас цэп, якім малацілі жыта, авёс і ячмень. Каса, граблі, рагуля – прылады працы ў лузе, дзе касілі травы, рушылі сена, вяршылі стагі.

        А вось гаспадыніны прылады: прас, качалкі. Прас награваўся вуголлем, які браўся з печы. Прасавалі адзенне святочнае, лепшае. А будзённае і бялізну, у асноўным ільяную, разгладжвалі з дапамогай качалак.

Матулін ручнік

        У раздзеле «Матулін ручнік» апавядаецца пра ручнікі, як абавязковы атрыбут шэрагу абрадаў. Яны ўваходзілі ў пасаг нявесты, павязваліся цераз плячо важнейшым удзельнікам вяселля. Як знак жалобы ручнікі вывешвалі за акно на Дзяды.

Покуць

        Яшчэ адзін пачэсны кут ёсць у хаце… Покуць – гэта куточак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы. Яны маўклівай малітвай асвячаюць хату і жыццё людзей. Покуць прыгожа ўбіраецца. На абразы гаспадыня вешае ўзорныя ручнікі-набожнікі. За абразамі трымаюць бутэлечку са свячонай вадою - лекамі ад розных хвароб. «Добрага госця на покут садзяць», «На покуце ў хатцы , як пры роднай матцы», «Шануй покуць у хаце, як родную маці».

Народная творчасць

       У першай палове 19 стагоддзя атрымоўвае дальнейшае развіццё народная творчасць. Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, на непасільную працу, беларусы не страцілі пачуцця прыгажосці. Вышыўкі на святочным адзенні, ткацтва, вязанне шыдэлькамі і прутамі, разьба па дрэве, якой упрыгожвалі хатнія рэчы, ганкі, вароты сведчаць аб высокім мастацкім гусце народа. Беларускіх майстроў запрашалі нават у Пецярбург і Маскву.

Нумізматыка

       Вельмі часта пры правядзенні археалагічных раскопак знаходзяць манеты. Некаторыя з іх захаваліся вельмі добра, а некоторыя амаль разбураны часам. Дапаможная навука, якая займаецца вывучэннем грошай, гісторыяй грашовага абароту, біцця манет, называецца нумізматыка. Такую назву мае і калекцыяніраванне манет, банкнотаў, заменнікаў грошай.

      Вельмі каштоўнай, якая мае вялікае значэнне, з’яўляецца і нумізматычная калекцыя. У яе склад уваходзяць:

- калекцыя папяровых грошай савецкага перыяду;

- калекцыя манет (XX стагоддзя)

Створаны перасоўныя экспазіцыі:

- выстава творчых работ вучняў і настаўнікаў школы;

- выстава навагодніх паштовак;

- выстава навагодніх цацак;

- выстава «Карункі»;

- выстава навагодніх кампазіцый.

8.6. Пошукавая, даследчая дзейнасць

      З мэтай збору прадметаў даўніны былі арганізаваныя этнаграфічныя экспедыцыі ў некаторыя раёны рэспублікі, у ходзе якіх былі выяўлены экспанаты. Вялікі поспех у папаўненні музея новымі экспанатамі прыносіла дбайная арганізацыя пошукавай работы навучэнцаў падчас канікул. Загадзя навучэнцам тлумачыліся мэты і задачы маючай адбыцца працы, праводзіліся гутаркі аб значэнні помнікаў гісторыі і культуры, аб іх ролі ў вучэбна-выхаваўчай рабоце.

      Жыхары вёсак  і раёнаў Гомельскай, Магілёўскай абласцей папоўнілі фонды нашага музея.

       На працягу 2016 – 2018 гадоў работы музея актывам музея разам з навучэнцамі школы вялася пошукавая работа па зборы гістарычнага інфармацыйнага матэрыялу, экспанатаў і т. д. З гэтай мэтай праводзіліся сустрэчы, інтэрв’юіраванне, анкетаванне і інш.

       Праведзены сустрэчы і інтэрв’ю:

- з ветэранамі ВАв;

- з воінамі-аўганцамі

       Па выніках даследаванняў напісаны даследчыя работы для ўдзелу ў школьных і раённых конкурсах

8.7. Культурна-асветніцкая дзейнасць

      У пачатку кожнага навучальнага года складаецца графік наведвання музея «Беларуская хата» вучнямі школы. Таксама наведваюць музей жыхары раёна, дзе знаходзіцца школа, госці. Прапагандуецца работа музея і сярод насельніцтва. Арганізоўваюцца Дні адкрытых дзвярэй для бацькоў пры правядзенні агульнашкольных бацькоўскіх сходаў, на выбарах, на сустрэчы выпускнікоў.

      На базе музея «Беларуская хата» праводзяцца ўрокі па беларускай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, пазакласныя мерапрыемствы: напрыклад, беларускія пасядзелкі «Хата ўцехамі багата», гульня-падарожжа «Мая Радзіма – Беларусь», музейныя заняткі, музычна-літаратурная кампазіцыя  «Мой родны кут, як ты мне мілы», віктарына     «Нам засталася спадчына», гульня па станцыях «Патрыёт», калядныя сустрэчы  «Для згоды людской мы збіраем сяброў», экскурсіі для вучняў і бацькоў. Актыў музея прымае ўдзел у гарадскім конкурсе ад ЦТКіЭ «Знаходка года». Заўсёды займаюць прызавыя месцы.

     Штогод вучні школы ўдзельнічаюць у гарадскім конкурсе беларускамоўных тэатраў. У красавіку 2016 года занялі 1-е месца з абрадам «Хрышчэнне», 2017 – «Святлафор» – 1 месца, 2018 – абрад «Гуканне вясны» – 1 месца. Удзельнічаюць у гарадскіх мерапрыемствах:

      «Ноч музеяў» і міжнародным свяце «Вянок дружбы» з канцэпцыяй музейнай пляцоўкі «Беларуская хата на справы багата». За такую плённую працу з гарадскім краязнаўчым музеем атрымалі падзяку ад дырэктара гарадскога музея Н.П. Арцёмчык і ад гарадскога аддзела культуры.

     Самым шчыльным вобразам з жыццём музея «Беларуская хата»   звязана дзейнасць фальклорных калектываў. Выступленні ўзорнага калектыву «Бярэзіца», экскурсіі і інтэр’ер музея «Беларуская хата»   былі зняты на вучэбны фільм Мінскім тэлебачаннем, а таксама Бабруйскім –   «Веста». Вучні ўстановы адукацыі выступалі па гарадскім радыё «Бабруйская хваля».

     У музеі «Беларуская хата» маецца кніга водгукаў, вядзецца журнал уліку праведзеных экскурсій, мерапрыемстваў.

     Музей узнагароджаны граматамі, дыпломамі. У год музей «Беларуская хата» наведваюць больш за  тысячу чалавек.

  1. . Ідэалагічная дзейнасць:

- праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Году малой радзімы. пісьменнікам-юбілярам;

- праводзіліся інфармацыйныя гадзіны на базе музея;

- праводзіліся разнастайныя конкурсы;

- наведвалі памятныя гістарычныя месцы;

- арганізоўваліся экскурсіі, паходы па роднаму краю;

  • удзельнічалі ў Рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!»

10. Грамадска-карысная дзейнасць

Музей супрацоўнічае са школьнымі і гарадскім краязнаўчым музеямі.

11. Пашпартызацыя музея

15 снежня 2015 года школьны этнаграфічны музей «Беларуская хата» прайшоў чарговую пашпартызацыю ў г. Магілёве.

12. Вынікі дзейнасці школьнага этнаграфічнага музея «Беларуская хата» за 2016 – 2018 навучальны год

Колькасць наведвальнікаў – 2795

Колькасць экскурсій – 31

Колькасць лекцый – 27

Колькасць музейных заняткаў – 6

Колькасць выстаў – 4

Колькасць масавых мерапрыемстваў – 33

Колькасць прадметаў асноўнага фонду – 530 (за тры гады музей папоўніўся 40 адзінкамі)

Колькасць прадметаў дапаможнага фонду – 131

Усяго экспанатаў – 661

Зараз працягваецца збор экспанатаў музея, іх пашпартызацыя, распрацоўваюцца тэксты новых экскурсій.

      Наперадзе  ў  нас  новыя  шляхі,  новыя  творчыя  планы  і  задумы. Дарагая  і  любімая  Бабруйская  зямля  з’яўляецца   крыніцай  натхнення, дае  нам   крылы  ляцець  увысь,  спасцігаць  новыя  гарызонты  духоўна развіцця.

13. Рэжым работы школьнага этнаграфічнага  музея «Беларуская хата»  

серада 14:30 - 16:20

пятніца 14:30 - 16:20

субота 10:00 - 13:00

Сардэчна запрашаем!

Кіраўнік музея                                                                            Г.В. Голуб        

                                

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.